Качанава правяла рабочую нараду з медыцынскімі работнікамі

Качанава правяла рабочую нараду з медыцынскімі работнікамі


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла рабочую нараду з медыцынскімі работнікамі, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


Фота: БелТА

Фота: БелТА

 

Падчас чарговай нарады па пытаннях супрацьдзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, якая прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі, традыцыйна прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, устаноў аховы здароўя Мінска.

Характарызуючы бягучую эпідэміялагічную сітуацыю, спецыялісты адзначылі некаторы рост вострых рэспіраторных захворванняў і адпаведна COVID-19. Дэталёва прааналізаваны меры па лячэнні і прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Асобная ўвага нададзена пытанням абследавання экспрэс-тэстамі дома і тактыцы лячэння бессімптомных пацыентаў.

Канстатуецца, што сітуацыя ў цэлым кіруемая і знаходзіцца на кантролі.


Все интервью