Дапамагае не колькасць, а падыход

Герасимович Светлана Михайловна 
Герасимович Светлана Михайловна 

Па словах сенатара, у кожным рэгіёне нашай краіны ёсць тое, чаму можна павучыцца ў плане кіравання (на атэстацыі прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх абласцей). Што тычыцца новых падыходаў у працы органаў мясцовага самакіравання, то асабліва Святлана Герасімовіч адзначыла рэгіянальныя сходы дэпутатаў.

— Мы іх ужо не раз праводзілі, і досыць паспяхова. У сходах бралі ўдзел і сенатары, і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Лічу, што па выніках паўгоддзя такія невялікія «саміты» варта праводзіць у кожным рэгіёне, — сказала Святлана Герасімовіч. — Зараз час напружаны. Але ён быў такім заўжды. Акрамя адмоўнага, у раёнах ёсць і станоўчае, і пра гэта трэба расказваць, дзяліцца пазітыўным і сваімі здабыткамі. Ёсць задачы, якія трэба ставіць дэпутацкаму корпусу, актыву, над якімі варта працаваць і надалей. Тым больш што наперадзе значныя палітычныя падзеі — усебеларускі сход і выбары ў парламент.

Парламентарый падзякавала старшыням за плённую працу ў стварэнні маніторынгавых груп пры Саветах дэпутатаў. У іх уключаны і дэпутаты, і прадстаўнікі выканкамаў, якія вядуць пытанні эканомікі ці сельскай гаспадаркі. «Таму ў мяне да вас просьба: не часціць з паездкамі, а рабіць так, каб выязныя мерапрыемствы прыносілі карысць», — падкрэсліла яна. На думку сенатара, добра, калі ў адпаведных справаздачах дэпутатаў будуць не толькі лічбы, але і ўласнае бачанне кірункаў развіцця аграрнага сектара.

— Я хацела б даць параду: часам выязджаць і «кропкава» правяраць, якія цяпер кошты на тарыфы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, як рэалізуецца адпаведны ўказ Прэзідэнта, — прапанавала яшчэ адзін кірунак працы Святлана Герасімовіч. — І калі бачыце праблему — спрыяйце яе вырашэнню. Таксама асаблівую ўвагу варта ўдзяліць пытанням занятасці, звальнення, скарачэння, каб не было тут «асабістых падыходаў». Рашэнні, якія прымаюцца па скаргах грамадзян, лепей прымаць калегіяльна, бо браць такую адказнасць на сябе не заўжды мэтазгодна.

У атэстацыі браў удзел Марат ЖЫЛІНСКІ, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ён таксама падзяліўся сваім вопытам працы з выбаршчыкамі: «Я не па чутках ведаю, наколькі важныя гутаркі з людзьмі, бо сам вяду дэпутацкія прыёмы. Калі ішоў у Палату прадстаўнікоў, то думаў, што буду «лямпачкі ўкручваць». Але самым цяжкім аказалася наяўнасць пытанняў, якія сталі невырашальнымі. Калі ёсць дакументы, матэрыялы, але вырашэння праблемы цяжка дамагчыся. Але ж мы, як дэпутаты, мусім перамагаць і ў гэтым».

Все интервью