Чалавечнасць, спачуванне і велікадушнасць — гэта па-беларуску

Чалавечнасць, спачуванне і велікадушнасць — гэта па-беларуску

Чалавечнасць, спачуванне, велікадушнасць — гэта па-беларуску. Такім меркаваннем падзялілася член Савета Рэспублікі Ірына Сачкоўская, гаворачы аб дапамозе, якая аказваецца беларускім бокам бежанцам на граніцы, паведамляе БелТА.


«На працягу амаль двух тыдняў увага ўсіх свядомых беларусаў прыкавана да сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. Дзякуючы сродкам масавай інфармацыі на нашым баку мы маем магчымасць сачыць за тым, што адбываецца. Найперш хочацца сказаць, што да болю ў сэрцы шкада людзей. Жанчыны, маленькія дзеці, людзі старэчага ўзросту знаходзяцца ў цяжкіх умовах. У дадатак да гэтага было прымяненне польскімі сілавікамі вадамётаў, светлашумавых гранат, слёзатачывага газу», — сказала сенатар.

Паводле яе слоў, гэта супярэчыць перш за ўсё агульначалавечым нормам этыкі і маралі, не гаворачы ўжо аб парушэнні правоў і свабоды грамадзян. «Словы падзякі хочацца сказаць усім беларусам, хто па клічы сэрца прыняў удзел у зборы і адпраўцы гуманітарнай дапамогі тым, хто мае патрэбу. Чалавечнасць, спачуванне, велікадушнасць — гэта па-беларуску», — рэзюмавала Ірына Сачкоўская.

Все интервью