Алег Дзячэнка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Дьяченко Олег Викторович
Дьяченко Олег Викторович

Неабходна было абагульніць работу за папярэдні перыяд і сфармуляваць новыя задачы, што і было зроблена Прэзідэнтам Беларусі, па сутнасці, без усялякіх купюр і двухсэнсоўнасцей падчас правядзення рэспубліканскага семінара-нарады «Актуалізацыя форм і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні».

На семінар сабралася ні многа ні мала 700 чалавек, якія непасрэдна адказваюць за ідэалагічную і інфармацыйную работу з грамадзянамі нашай краіны. Кожны з удзельнікаў нарады атрымаў дакладныя адказы на пытанні, якія датычацца ўдасканалення ўзаемадзеяння з людзьмі, міжнароднай палітыкі, месца Беларусі ў сучасных геапалітычных працэсах.

Вельмі правільна звярнуў увагу Прэзідэнт на асобных кіраўнікоў вертыкалі, якія пасля перамогі ў 2020 годзе і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022-м расслабіліся і самазаспакоіліся. Час адпычываць яшчэ не прыйшоў. Нашай рэспубліцы быў кінуты чарговы цывілізацыйны выклік, прычым напярэдадні ўсенароднага галасавання па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Размова ідзе аб ваенным канфлікце ва Украіне, які развязаны міжнародным алігархатам і ў які ўсімі спосабамі хочуць уцягнуць і нашу краіну. Замежным палітыкам не церпіцца стварыць «шэрую зону» ад Балтыкі да Чорнага мора, якую яны мараць ператварыць у крывавы палігон для геапалітычных разборак паміж Захадам і Усходам.

З ліку калабарантаў за мяжой створаны незаконныя ўзброеныя фарміраванні і ў недалёкай будучыні іх плануецца задзейнічаць у правакацыях на беларускай мяжы. Палітычным самазванцам неабмежавана прадастаўлены электронныя і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, праз якія гэтыя аўтсайдары распавядаюць розныя казкі і небыліцы пра беларускі шлях цывілізацыйнага развіцця.

Больш агрэсіўным і крывадушным стала інфармацыйнае ўздзеянне на беларускае грамадства, арганізаванае і прафінансаванае замежнымі інфармацыйна-палітычнымі цэнтрамі. «Ідзе бітва за людзей», — сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. І ў гэтай бітве перамогу павінны атрымаць мы — беларусы.

Яшчэ адна знакавая тэза агучана Прэзідэнтам. Яна датычыцца ўдасканалення кадравай работы. Кіраўнікам вертыкалі ўсіх узроўняў дадзена прамое даручэнне — вывучыць сітуацыю на месцах, выявіць і падтрымаць патрыётаў з ліку грамадзянскіх актывістаў, дзяржаўнікаў, якія выдатна зарэкамендавалі сябе ў ідэалагічных баталіях 2020 — 2022 гадоў з нашымі палітычнымі апанентамі.

Такія людзі ў краіне ёсць. І іх нямала. Задача дзяржавы сёння — убачыць кожнага патрыёта, кожнага дзяржаўніка, ацаніць іх патэнцыял і выкарыстаць у нацыянальных інтарэсах усяго грамадства. Гэтыя людзі не толькі здольныя актыўна супрацьстаяць замежнай прапагандзе — выкрываць fakenews, дэзінфармацыю, палітычныя чуткі і плёткі, але і гатовыя эфектыўна ажыццяўляць наступальную інфармацыйную палітыку ў дачыненні да суб’ектаў палітычнага працэсу, варожых нашай рэспубліцы, нашаму дзяржаўнаму ладу і палітычным традыцыям.

Рэспубліканскі семінар-нарада атрымаўся прадуктыўным. Агучаны новыя формы і метады працы. Пастаўлены чарговыя задачы. Дамовіліся праводзіць такія форумы двойчы ў год.

Все интервью