Аб актуальным і надзённым

Шатликова Тамара Анатольевна
Шатликова Тамара Анатольевна
Маларытчыну наведала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Брэсцкай вобласці, член пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўнаму будаўніцтве, старшыня Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Тамара Шатлікава. Яна спачатку сустрэлася са старшынёй Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алегам Якубчыкам, абмеркавала актуальныя і надзённыя пытанні рэгіёна, магчымыя шляхі іх вырашэння. 

Пасля Тамара Анатольеўна пабывала ў раённай гімназіі і спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна, сустрэлася з адміністрацыямі гэтых устаноў.  Яе найперш цікавілі пытанні, звязаныя з новай сістэмай аплаты працы бюджэтнікаў, прадугледжанай Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 “Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый”. Не абышла ўвагай Тамара Шатлікава і стан матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, якія наведала. Пасля праведзеных аглядавых экскурсій па раённай гімназіі і СДЮШАР Тамара Анатольеўна  пераканалася, што яна ва ўстановах, дзе пабывала, адпавядае сучасным патрабаванням.

Напрыканцы сустрэчы Тамара Шатлікава адказала на пытанні прысутных.

Мікалай Навумчык.

На здымку: падчас наведвання раённай гімназіі.
Фота аўтара.

 


Все интервью