вул. Чырвонаармейская, 9 220016, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь Тэл.: (8-017) 327-46-74 Факс (8-017) 327-23-18 E-mail: для агульных пытанняў (акрамя зваротаў) cr@sovrep.gov.by Электронны зварот можна пакінуць тут >>> Гарачая лінія (8-017) 327-21-75 |
Брэсцкая вобласць з'яўляецца адной з шасці абласцей Рэспублікі Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе дзяржавы і займае тэрыторыю плошчай 32,7 тыс. квадратных кіламетраў. Колькасць насельніцтва – 1,388 млн чалавек, у Брэсце пражывае каля 300 тыс. чалавек.
Віцебская вобласць — адзін з маляўнічых куткоў Еўропы. Па прыгажосці, унікальнасці фаўны і флоры, па багацці запаведных месцаў цяжка знайсці ёй роўных. Векавыя хвойныя лясы займаюць 60% усёй лесапакрытай тэрыторыі. Найбольш высокай лясістасцю адзначаюцца Расонскі, Полацкі, Лепельскі, Докшыцкі, Гарадоцкі раёны.
Гомельская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Беларусі і мяжуе з Бранскай вобласцю Расіі, а таксама з Кіеўскай, Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцямі Украіны.
Плошча тэрыторыі — 40,4 тыс. кв. км, што складае пятую частку тэрыторыі рэспублікі. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён і 4 раёна ў г. Гомелі, 17 гарадоў, 18 пасёлкаў гарадскога тыпу, 2608 сельскіх населеных пунктаў.
Цэнтр вобласці — г. Гродна (насельніцтва — 309 тыс. чалавек). У складзе вобласці 17 раёнаў, 194 сельскіх Савета, 12 гарадоў, у тым ліку 6 абласнога падпарадкавання, 21 пасёлак гарадскога тыпу. Тут пражывае 11,7 % насельніцтва краіны.
Вобласць утворана 20 верасня 1944 года. Плошча яе складае 25,1 тыс. км, насельніцтва — 1 млн 184 тыс. чалавек.
Найбольшая працягласць з захаду на ўсход — 213 км, з поўначы на поўдзень — 247 км. Паверхня вобласці пераважна раўнінная, у цэнтральнай яе частцы знаходзіцца Нёманская нізіна. Маюцца марэнавыя ўзвышшы — Гродзенская, Ваўкавыская, Слонімская, Навагрудская і Ашмянская.
Мінская вобласць — цэнтральная, самая вялікая па тэрыторыі вобласць Рэспублікі Беларусь, мяжуе з усімі абласцямі рэспублікі. Плошча – 39,9 тыс. квадратных кіламетраў, найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень – 315 км, з захаду на усход – 240 км. Плошча вобласці (з Мінскам) складае 19,4% плошчы Беларусі.
Магілёўская вобласць — самы ўсходні рэгіён Беларусі — мяжуе з Расійскай Федэрацыяй. Працягласць рэгіёну з поўначы на поўдзень — 150 км, а з захаду на ўсход — болей чым 300 км. Плошча вобласці — 29,1 тыс. кв. км.
Мінск — горад з амаль тысячагадовай гісторыяй, сталіца і самы буйны горад Рэспублікі Беларусь, месца афіцыйнага знаходжання міждзяржаўных органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мінск разбіты на 9 гарадскіх раёнаў. Горад мае свой статут, герб і гімн.